Расейскае МЗС уладкавала на працу Стывена Сігала


Амерыканскі актор прызначаны спецпрадстаўніком МЗС Расеі ў пытаннях расейска-амерыканскіх гуманітарных сувязяў. Пра гэта паведамляе афіцыйны акаўнт расейскага дыпведамства ў «Facebook’у».

Паводле МЗС Расеі, актор не будзе атрымліваць грошы за працу на гэтай пасадзе.

Нагадаем, што ў 2016 годзе Сігал атрымаў расейскае грамадзянства. Тады ж ён наведаў Менск і сустрэўся з кіраўніком Беларусі.

Стывен Сігал вядомы сваймі ролямі ў баевіках. На ягоным рахунку каля 50 фільмаў. Ён таксама здымаўся ў рэкламе беларускай кампаніі «Wargaming».

У 2017 годзе Стывена Сігала абвінавацілі ў сексуальных дамаганнях.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў