Аляксандр Лукашэнка паказаў Стывэну Сігалу буракі, капусту і моркву


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акторам Стывэнам Сігалам. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Актор напярэдадні позна ўвечары прыляцеў у Менск. Стывен Сігал супрацоўнічае з найбуйнейшай беларускай кампаніяй-распрацоўніцай анлайн-гульняў «Wargaming». За содні свайго побыту ў Беларусі актор пабываў на кароткай экскурсіі па Менску, паспрабаваў стравы беларускай кухні і гэтак далей.

«Сёння адбылася нефармальная сустрэча з прэзідэнтам Беларусі. Пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам Стывэн Сігал, па яго ўласным прызнанні, марыў даўно і, збіраючыся ў Менск, настойліва прасіў пра сустрэчу. Да Беларусі стаўленне ў госця асаблівае, яшчэ і таму, што, як высветлілася сёння, Стывэн Сігал – наш зямляк, ёсць яго карані і ў Беларусі», – распавяла прэс-сакратарка.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”272619″ img_size=”large”][vc_column_text]Спатканне Аляксандра Лукашэнкі і Стывэна Сігала. Фота БелТА[/vc_column_text][vc_column_text]Сустрэча з Лукашэнкам атрымалася «жывой і для госця вельмі пазнавальнай», з акцэнтам на сельскую гаспадарку. Стывэну Сігалу паказалі тое, без чаго не абыходзіцца ніводная беларускае гаспадарка, найбольш папулярныя культуры – буракі, капусту, моркву. Тут жа ў полі адбылася і першая дэгустацыя, піша БелТА.[/vc_column_text][vc_single_image image=”273017″ img_size=”large”][vc_column_text]Стывэн Сігал паспрабаваў моркву з агарода Аляксандра Лукашэнкі. Фота БелТА[/vc_column_text][vc_column_text]Назіраў сёння госць і за ўборкай бульбы, а таксама бахчавых – культуры, якая становіцца ў Беларусі традыцыйнай.

«Яшчэ пяць гадоў таму складана было ўявіць, што на нашай зямлі можна будзе вырошчваць такія кавуны, і сёння яны асабліва зацікавілі госця, – адзначыла прэс-сакратарка. – За лёгкай вячэрай у рэзідэнцыі прэзідэнта стравы беларускай кухні госці каштавалі літаральна «з градкі». Даспадобы прыйшліся халаднік, бульба і, вядома, беларускае сала. Натуральныя беларускія прадукты не пакінулі абыякавымі амерыканскіх гасцей».

МЯ, паводле БелТА

Стужка навінаў