Лукашэнка частаваў яго моркваю: вядомага актора абвінавачваюць у сексуальным дамаганні


Фотамадэль «Playboy» і амерыканская акторка Джэні Макарці распавяла аб сексуальных дамаганнях і пагрозах з боку актора Стывена Сігала, паведамляе выданне «Deadline».

У 1995 годзе акторка ўзяла ўдзел у на кастынгу на здымкі ў фільме «У аблозе 2: Цёмная тэрыторыя».

На кастынгу быў толькі Сігал. Актор папрасіў дзяўчыну распрануцца, каб ацаніць, як яна будзе выглядаць аголенай у эратычных сцэнах, распавядае Макарці.

Сігал лёг на канапу каля каміна і прапанаваў ёй заняць месца побач з ім.

«Давай яшчэ раз прачытаем тэкст. Але так, каб я бачыў твае грудзі», – цытуе Сігала мадэль.

Яна дадала, што пасля гэтага пакінула памяшканне, але Сігал пайшоў за ёй, папярэдзіўшы, каб яна нікому не распавядала пра інцыдэнт.

Джэні Макарці рэгулярна здымалася для «Playboy» у 1993-1998 гадах.

Вокладка «Playboy» з Джэні Макарці

Раней Стывена Сігала абвінавацілі ў дамаганнях актрысы Ліза Герэра і Порша дэ Росі.

У 2016 годзе Сігал наведаў Беларусь і сустрэўся з кіраўніком нашай краіны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў