Расея практычна перакрыла пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь


Паводле звестак Белстату, пастаўкі нафтапрадуктаў у нашу краіну з Расеі імкліва скарачаюцца. Гэтак, у лістападзе летась імпартавана 35 тысячаў тон нафтапрадуктаў, у кастрычніку было пастаўлена 100 тысячаў тон, а ў верасні летась – 140 тысячаў тон.

Скарачэнне імпарту нафтапрадуктаў з Расеі назіраецца з ліпеня 2018 пасля таго, як расейскі бок ініцыяваў абмежаванне паставак, піша Інтэрфакс. Яшчэ ў першым паўгоддзі 2018 сярэднямесячны імпарт нафтапрадуктаў складаў 352 тысячаў тон. У цэлым за 11 месяцаў мінулага году ўвоз нафтапрадуктаў з РФ склаў 2,74 мільёнаў тон, што на 6,3 % меней у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года.

У грашовым вымярэнні імпарт нафтапрадуктаў з Расеі за 11 месяцаў летась склаў 1,09 мільярдаў долараў.

Пры гэтым пастаўкі нафты з Расеі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з узгодненым аб’ёмам, які прадугледжвае 18 мільёнаў тон нафты для перапрацоўкі.

Імпарт расейскага прыроднага газу вырас за 11 месяцаў 2018 году на 6,8 % – да 18,3 мільярдаў кубаметраў. Паводле звестак Белстату, цана на газ знізілася на 9,4 % – да 132,4 долараў за 1 тысячу кубаметраў. У грашовым выражэнні імпарт газу склаў 2,42 мільярдаў долараў (зніжэнне на 3,2 %).

Расея абмяжоўвае бязмытавыя пастаўкі нафтапрадуктаў у Беларусь праз тое, што Менск актыўна праводзіў рээкспарт прадукцыі з нафты. Для бюджэту Расеі гэта істотныя страты. Таму Масква прыняла рашэнне на забарону на бязмытныя пастаўкі ўсіх нафтапрадуктаў з РФ у Беларусь за выключэннем асобных прадуктаў нафтахіміі, якія ў нашай краіне не вырабляюцца.

У выніку ў адпаведнасці з міжурадавымі дамоўленасцямі, што былі дасягнутыя ў красавіку 2017 году, Беларусь дэ-юрэ можа імпартаваць з Расеі 24 мільёны тон нафты ў год. Пры гэтым дэ-факта Менск увозіць усяго 18 мільёнаў тон нафты для перапрацоўкі. Бакі дамовіліся, што экспартныя мыты на астатнія 6 мільёнаў тон будуць накіроўвацца ў беларускі бюджэт. У Менску называюць гэтую схему «перамытненнем».

Hавiны
Сілуанаў прапанаваў Менску «астудзіцца» і актуалізаваць Саюзную дамову
2019.01.15 15:52

СК, belsat.eu

Стужка навінаў