Аляксандр Новак, міністр энергетыкі РФ заявіў, што Беларусь «цалкам забяспечвае сябе» за кошт перапрацоўкі расейскай нафты і пастаўляць нафтапрадукты ў нашую краіну «немэтазгодна».
10 жніўня стала вядома, што Расея мае намер абмежаваць бязмытныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу ў Беларусь з чацвёртага квартала 2018 года, матывуючы гэта стратамі расейскага бюджэту.
Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што абмежаванні звязаныя з павелічэннем паступленняў у беларускі бюджэт.
Паводле Новака, цяпер вядзецца праца над вызначэннем памераў паставак нафтапрадуктаў ў 2019 годзе.