Раней судзімы мужчына парэзаў сабе вены на ганку Гомельскага аблвыканкаму


На ганку будынку Гомельскага аблвыканаму 7 чэрвеня а 10-й раніцы мужчына парэзаў сабе вены, але застаўся жывы. Міліцыя цяпер высвятляе ўсе абставіны здарэння.

Паводле прэс-службы гомельскага УУС, у міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што каля дома №2 на праспекце Леніна (будынак Гомельскага аблвыканкаму) «знаходзіцца невядомы з парэзамі на руках і паводзіць сябе дзіўна».

«Па прыбыцці на паказанае месца быў знойдзены мужчына з траўмамі абедзвюх рук», – кажуць у міліцыі.

Мужчыну шпіталізавалі з папярэднім дыягназам рэзаныя раны абодвух перадплеччаў. «Ім аказаўся жыхар Гомельскага раёна 1985 года нараджэння. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, а таксама быў судзімы за махлярства, крадзеж і незаконны абарот наркатычных рэчываў», – паведамілі ў УУС.

Здымак з месца здарэння апублікаваў блогер NEXTA.

З якой прычыны мужчына вырашыў парэзаць вены на ганку аблвыканкаму – невядома. У Гомельскім аблвыканкаме на званкі belsat.eu пакуль не адказваюць.

Фота
«Гэта не выпадковы збег абставінаў». Ці звязаныя смерці Патаповіча і ягонага аднакурсніка з Берасця?
2019.05.30 17:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў