Пяць чалавек трапілі ў шпіталі ў выніку разгону акцыі пратэсту ў Маскве


Пяць чалавек шпіталізавалі падчас брутальнага разгону акцыі пратэсту ў Маскве 3 жніўня. Адзін з іх – баец Расгвардыі, які вывіхнуў плячо. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

У прэс-службе дэпартамента аховы здароўя Масквы адзначылі, што хуткая дапамога выязджала на выклікі 12 разоў з нагоды зваротаў, звязаных з траўмамі, атрыманымі на мітынгу апазіцыі. Сярод пацярпелых – адзін працаўнік праваахоўных органаў, у яго найбольш сур’ёзная траўма: вывіх пляча. У астатніх пашкоджанні лёгкія і стан іх здавальняючы, сцярджаюць прадстаўнікі ўладаў.

Пяць чалавек былі шпіталізаваныя ў гарадскія шпіталі. Цяпер пасля абследавання і аказанай дапамогі ў клініцы застаецца адзін чалавек, ён таксама будзе выпісаны найбліжэйшы час.

Паводле праваабарончага праекту «ОВД-Инфо», учора падчас акцыі пратэсту «Вернем сабе права на выбары» сілавікі затрымалі 828 чалавек, некаторых збівалі.

Абноўлена
Трубная ў коле АМАПу: хроніка пратэстаў у Маскве 3 жніўня
2019.08.01 13:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў