Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адзначыў у сваім допісе ў Фэйсбуку, што ўкраінскі МЗС прадставіць сям’е Жызнеўскіх усю неабходную дапамогу.
ПП: З глибоким болем сприйняв трагічну звістку, що слідом за батьком Героя Небесної сотні Михайла Жизневського пішла у…
Opublikowany przez Петро Порошенко Piątek, 4 maja 2018
«З глыбокім болем успрыняў трагічную вестку, што ўслед за бацькам Героя Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага сышла ў вечнасць яго маці Ніна Васільеўна. Гэтая сям’я паказала нам гераічны прыклад самаахвярнасці дзеля ідэалаў свабоды і годнасці. Даручыў МЗС Украіны прадставіць сямʼі ўсю неабходную дапамогу. Вечная памяць Ніне Васільеўне! Героі не паміраюць!» – напісаў ён у Фэйсбуку.
Маці беларуса, героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага памерла 4 траўня ў шпіталі інвалідаў вайны ў Гомлі. Ёй быў 61 год. 8 красавіка не стала і мужа Ніны Жызнеўскай, 73-гадовага Міхаіла Жызнеўскага.
Міхаіл Жызнеўскі-малодшы – удзельнік Еўрамайдану. Загінуў 22 студзеня 2014 года ў выніку сутыкненняў з праваахоўнікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ўва ўзросце 25 гадоў. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці беларуса сталі агнястрэльныя раненні. Герой Нябеснай сотні. Пахаваны 28 студзеня на могілках у вёсцы Сцяг Працы (Абрэзы), што на Гомельшчыне.
ІІ, belsat.eu