Пяскоў: Пуцін і Зяленскі далёкія ад згоды


Прэзідэнты Расеі і Украіны Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі далёкія ад згоды па шмат якіх пытаннях. Пра гэта ў эфіры перадачы «Большая игра» на расейскім Первом канале распавёў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Пуцін і Зяленскі пачалі размаўляць адзін з адным. <Яны, зразумела, выкарыстоўваюць розную тэрміналогію», – сказаў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта.

Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што Пуцін і Зяленскі размаўлялі сам-насам 10-15 хвілін, «што нямала».

Hавiны
Пуцін спрагназаваў, што адбудзецца, калі Украіна атрымае кантроль над мяжой Расеі і Данбасу
2019.12.10 18:37

9 снежня ў Парыжы адбыўся саміт «нармандскай чацвёркі» прысвечаны ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны. Падчас саміту Уладзімір Зяленскі паразмаўляў сам-насам з Уладзімірам Пуціным.

10 снежня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пракаментаваў патрабаванні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб перадачы Украіне кантролю мяжы на Данбасе. Кіраўнік Расеі мяркуе, што гэта прывядзе да разні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў