Пуцін спрагназаваў, што адбудзецца, калі Украіна атрымае кантроль над мяжой Расеі і Данбасу


10 снежня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пракаментаваў патрабаванні прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб перадачы Украіне кантролю мяжы на Данбасе. Кіраўнік Расеі мяркуе, што гэта прывядзе да разні.

Падчас паседжання Рады па правах чалавека Уладзімір Пуцін заявіў, што ў выпадку перадачы мяжы паміж Расеяй і самаабвешчанымі рэспублікамі пад кантроль Украіны можа пачацца генацыд.

Справка
Разня ў Срэбрэніцы – адна з самых крывавых падзей грамадзянскай вайны ў Югаславіі 1991–1995 гадоў. У 1995 годзе ў Срэбрэніцы забілі больш за сем тысяч баснійскіх мусульманаў.

«Украінскі бок увесь час ставіць пытанне: «Дайце нам магчымасць закрыць мяжу войскамі». Я ўяўляю, што далей пачнецца, – Срэбрэніца будзе, вось і ўсё. Мы ж бачылі, як Прэзідэнт Зяленскі вёў дыскусіі з нацыяналістамі [імаверна гаворка пра паездку прэзідэнта ў населены пункт Залатое. – заўв. belsat.eu]. Незразумела, хто там мацней, што там адбудзецца, і хто імі будзе кіраваць, гэтымі нацыяналістамі, калі яны ўвойдуць на гэтыя тэрыторыі без забеспячэння гарантыі людзям. Гэта адна з праблем, але яна, вядома, носіць палітычны характар», – заявіў Уладзімір Пуцін.

Hавiны
Ці дапаможа «нармандскі фармат» вярнуць мір на Данбас?
2019.12.10 18:15

9 снежня ў Парыжы адбыўся саміт «нармандскай чацвёркі» прысвечаны ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны. Падчас саміту Уладзімір Зяленскі паразмаўляў сам-насам з Уладзімірам Пуціным.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў