Пуцін перанёс парад Перамогі. Гэта афіцыйна


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін абвясціў аб пераносе параду ў гонар 75-годдзя Перамогі.

Напярэдадні перанесці парад на іншую дату Уладзіміра Пуціна папрасілі ветэранскія арганізацыі.

Hавiны
Ветэраны папрасілі Пуціна адкласці парад Перамогі
2020.04.15 14:45

Прэзідэнт Расеі заявіў, што парад і ўсе астатнія мерапрыемствы, якія павінны былі прайсці 9 траўня, адбудуцца ў 2020 годзе. Дакладную дату ён не назваў.

Раней аб планах пераносу параду выданню РБК паведамілі тры крыніцы, блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта РФ, і суразмоўца, блізкі да Мінабароны.

У канцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі, нягледзячы на каронавірус, ніякія мерапрыемствы да 75-гадовага юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адмяняцца не будуць. У Мінабароны Беларусі заявілі, што парад да 75-годдзя Дня Перамогі пройдзе ў «традыцыйным фармаце».

ЮВ/ІР belsat.eu

Стужка навінаў