27 ліпеня ў Берліне адбыўся штогадовы гей-парад. У ім узялі ўдзел каля 500 000 чалавек.
У акцыі ўзялі ўдзел і некалькі сотняў расейскамоўных актывістаў – з Расеі, Грузіі, Беларусі ды іншых краінаў былога СССР. На чале калоны яны неслі вясёлкавы банер з выявамі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава з надпісам «Нас не дагоняць» на расейскай і нямецкай мовах.
Жыхары нямецкай сталіцы сустракалі калону апладысментамі.
ЮВ belsat.eu