Кіраўнік Літвы Гітанас Наўседа заявіў у інтэрв’ю агенцтву BNS, што Беларусь вядзе барацьбу за сваю незалежнасць.
(інтэрв’ю па-літоўску)
«Хоць час ад часу ствараецца ўражанне, што ўсё ўжо вырашана, я так не лічу», – сказаў Наўседа, адзначыўшы, што за 20 гадоў існавання Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі саюз дзвюх краін так і не атрымаўся.
Палітык падкрэсліў, што краіны Еўразвязу падтрымаюць Менск у барацьбе за незалежнасць, бо самастойнасць Беларусі супадае з еўрапейскімі інтарэсамі. Гітанас Наўседа нагадаў, што ў Літвы працяглая мяжа з Беларуссю.
«Мне б хацелася, каб гэтая мяжа заставалася мяжой з Беларуссю, а не з Расеяй», – патлумачыў кіраўнік Літвы.
Наўседа заявіў, што паспрабуе наладзіць адносіны з Менскам, аднак не будзе пры гэтым забываць пра сваю прынцыповую пазіцыю па Беларускай АЭС.
ЮВ belsat.eu