Прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён абвясціў 19 сакавіка ў звароце да нацыі.
«Я прыняў рашэнне спыніць свае паўнамоцтвы ў якасці прэзідэнта. У гэтым годзе споўніцца 30 гадоў, як я займаю самы высокі пост. Народ даў мне магчымасць быць першым прэзідэнтам незалежнага Казахстану», – цытуе заяву Назарбаева агенцтва «Интерфакс».
Часова выконваць абавязкі прэзідэнта краіны будзе спікер Сенату Касым-Жамарт Такаеў, дадаў Назарбаеў.
20 сакавіка Назарбаеў узначаліць Раду бяспекі Казахстану.
У ліпені Назарбаеву споўніцца 79 гадоў.
ЮВ belsat.eu