Прэс-сакратар Лукашэнкі заявіла, што расейку Багачову не затрымлівалі ў Менску


Кіраўніца прэс-службы кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант зняпраўдзіла затрыманне ў Менску на запыт ЗША грамадзянкі Расеі Ганны Багачовай. Пра гэта яна заявіла ў размове з расейскім выданнем «Подъём».

«Затрыманне не праводзілася па запыце ЗША – затрымання не было ўвогуле! Гэта абсалютна дакладная інфармацыя», – заявіла Эйсмант.

Абноўлена
Затрыманая ў Менску грамадзянка Расеі на волі
2019.10.15 16:08

Разам з тым раней прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведамляла, што Багачову затрымалі ў адным з гатэляў Менску, бо яна знаходзілася ў міжнародным вышуку, але пасля яе вызвалілі.

Пра затрыманне першымі паведамілі расейскія СМІ. Ганне Багачовай 31 год. Раней яна была актывісткай расейскіх нацыяналістычных арганізацыяў. Прынамсі з 2014 года працавала на расейскую «фабрыку троляў». У 2018 годзе Багачова ўвайшла ў спіс з 13 грамадзянаў Расеі, якім высунулі абвінавачанні ва ўмяшальніцтве ў амерыканскія выбары.

Hавiны
У Расеі назвалі здрадай затрыманне ў Менску грамадзянкі РФ
2019.10.15 16:31

МГ belsat.eu

Стужка навінаў