Затрыманая ў Менску грамадзянка Расеі на волі

Абноўлена

Ганна Багачова. Фота Instagram evgen_valyaev

Грамадзянка Расеі Ганна Багачова, якую затрымалі ў Беларусі на запыт ЗША, зараз знаходзіцца на волі. Пра гэта паведамілі ў амбасадзе РФ у Менску.

Пра затрыманне Ганны Багачовай першымі паведамілі расейскія СМІ. Затым гэтыя звесткі пацвердзіў прадстаўнік Грамадскай палаты РФ і прэзідэнт Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў Аляксандр Малькевіч, які спасылаўся на мужа затрыманай.

У Менску на запыт ЗША затрымалі грамадзянку Расеі. У Маскве пацвердзілі затрыманне

Пра затрыманне паведамілі і ў расейскім МЗС. Праз паўгадзіны пасля гэтага паведамлення жанчыну вызвалілі.

Затрыманне Багачовай пракаментавалі таксама і ў МУС Беларусі.

Грамадзянка Расеі праходзіць па справе аб умяшальніцтве ў амерыканскія выбары. Багачова ўваходзіць у спіс з 13 грамадзянаў Расеі, якім высунулі абвінавачанні пасля расследавання спецпракурора ЗША Робэрта Мюлера.

Ганне Багачовай 31 год. Раней яна была актывісткай расейскіх нацыяналістычных арганізацыяў. Прынамсі з 2014 года працавала на расейскую «фабрыку троляў». У 2018 годзе патрапіла пад санкцыі ЗША.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары