У Расеі назвалі здрадай затрыманне ў Менску грамадзянкі РФ


Дзяржаўная дума Расеі.
Фота: Anton Novoderezhkin/TASS/Forum
Чалец камітэту ў справах СНД Дзяржаўнай думы Расеі Віктар Вадалацкі выказаў здзіўленне арыштам 13 кастрычніка ў Менску грамадзянкі РФ Ганны Багачовай, якую расшукваюць ЗША.

«Незразумела ніводнаму чалавеку цвярозага розуму ў Расеі, чаму Беларусь, братэрская нам рэспубліка, з якой мы будуем Саюзную дзяржаву, паводзіць сябе такім чынам», – заявіў ён, піша РИА «Новости».

На яго думку, беларускія ўлады такім чынам імкнуцца прадэманстраваць сваю незалежнасць ад Расеі і гатовасць «прытрымлівацца ўсіх міжнародных указівак ЗША».

«Гэта здрада», – падкрэсліў дэпутат.

Абноўлена
Затрыманая ў Менску грамадзянка Расеі на волі
2019.10.15 16:08

Пра затрыманне Ганны Багачовай першымі паведамілі расейскія СМІ. Грамадзянка Расеі праходзіць па справе аб умяшальніцтве ў амерыканскія выбары. Багачова ўваходзіць у спіс з 13 грамадзянаў Расеі, якім высунулі абвінавачанні пасля расследавання спецпракурора ЗША Робэрта Мюлера. У амбасадзе РФ у Менску заяўляюць, што жанчына зараз знаходзіцца на волі.

Ганне Багачовай 31 год. Раней яна была актывісткай расейскіх нацыяналістычных арганізацыяў. Прынамсі з 2014 года працавала на расейскую «фабрыку троляў». У 2018 годзе патрапіла пад санкцыі ЗША.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў