Праз туман у нядзелю аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі


Цягам нядзелі, 27 кастрычніка, чакаецца воблачна з праясненнямі. На паўночным захадзе сёння пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляецца на сайце Белгідрамету.

Раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, у сувязі з гэтым абʼяўлены жоўты ўзровень небяспекі.

Днём прагназуецца ад 13 да 19 градусаў цяпла. У Менску сёння без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10 %). Тэмпература паветра раніцай 10 – 12 вышэй за нуль, днём 14 – 16 цяпла.

Hавiны
Дзясяткі самалётаў, што прылятаюць ў Нацыянальны аэрапорт, затрымліваюцца ў сувязі з туманам
2019.10.25 12:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў