Праз шчыльны туман дзясяткі авіярэйсаў, што прыбываюць у Нацыянальны аэрапорт Менск, затрымліваюцца. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на онлайн-табло аэрапорту.
Час затрымання самалётаў на шэраг авіярэйсаў складае ад 20 хвілінаў да 4 гадзінаў. Ужо спазніліся рэйсы з Кіева, Масквы, Кішынэва, Санкт-Пецярбургу і іншых напрамкаў.
«Нацыянальны аэрапорт працуе ў штатным рэжыме – ён адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных судоў. Пры гэтым існыя ўмовы надвор’я (густы туман) уносяць пэўныя карэктывы ў расклад палётаў», – адзначыла прэс-сакратар аэрапорту Раміна Саматханава.
Некалькі рэйсаў вымушаныя былі правесці пасадкі на запасным аэрапорце ў Гомлі.
Белгідрамет на 25 і 26 кастрычніка аб’явіў жоўты ўзровень небяспекі праз туман.
СК belsat.eu