Праз пандэмію каронавірусу адмянілі саміт G7


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп скасаваў сустрэчу лідараў «Вялікай сямёркі», якая мусіла адбыцца ў чэрвені ў Кэмп-Дэвідзе. Пра гэта паведамляе Reuters.

Рашэнне скасаваць саміт G7 Трамп прыняў праз пандэмію каронавірусу. Асабістая сустрэча лідараў «Вялікай сямёркі» будзе замененая на відэаканферэнцыю. Раней Трамп ужо выкарыстоўваў фармат відэаканферэнцыі для перамоваў з сусветнымі лідарамі.

Дарадца Белага дому па эканоміцы Лары Кадлаў распавёў, што саміт быў скасаваны, каб кожная краіна засяродзіла ўсе свае рэсурсы на барацьбе з праблемамі ў сферы аховы здароўя і эканоміцы, звязанымі з COVID-19. Кансультацыі сусветных лідараў у фармаце відэасувязі будуць адбывацца таксама ў красавіку і траўні.

Нагадаем, у G7 уваходзяць ЗША, Вялікая Брытанія, Германія, Францыя, Канада, Японія і Італія.

КА belsat.eu

Стужка навінаў