Непагадзь пакінула без электрычнасці больш за 400 населеных пунктаў Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Белэнерга».
За апошнія содні на большай частцы тэрыторыі Беларусі прайшлі навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах назіраліся моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру. У выніку неспрыяльных умоў надвор’я фіксаваліся парушэнні электразабеспячэння спажыўцоў.
З 06:00 11 чэрвеня да 06:00 12 чэрвеня было адноўлена электразабеспячэнне 334 населеных пунктаў.
Працягваюцца працы для аднаўлення электразабеспячэння ў 94 населеных пунктах (большасць з іх на Віцебшчыне).
Ідуць працы на 23 паветраных лініях электраперадачы напружаннем 10 кВ.
МГ belsat.eu