Дачніка забіла маланкай у Мёрскім раёне


Ровар памерлага.
Фота: Следчы камітэт

Удзень 10 чэрвеня на тэрыторыі садовага таварыства ў Мёрскім раёне знайшлі мужчыну без прыкметаў жыцця.

Паводле Следчага камітэту, 82-гадовы мужчына вёў ровар у руках каля свайго дачнага ўчастка, дзе яго ўдарыла маланка. Пра гэты факт сведчаць сляды на адзенні і целе.

Медработнікі канстатавалі смерць дачніка.

Апытваюцца відавочцы, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў