Праз каронавірус суды на Гомельшчыне пачалі праводзіць у фармаце відэаканферэнцыі

УУС Гомельскага аблвыканкаму паведамляе, што ў рэгіёне ўпершыню адміністратыўныя справы сталі разглядаць у рэжыме відэаканферэнцыі.

Як адзначаюць у міліцыі, яшчэ ў пачатку красавіка УУС Гомельскага аблвыканкаму і Гомельскі абласны суд абмеркавалі магчымасць дыстанцыйнага разгляду справаў аб адміністратыўных правапарушэннях у дачыненні затрыманых асобаў.

«Выкарыстанне такога падыходу скароціць выдаткі на перавозку затрыманых з ІЧУ ў суды і назад. Акрамя гэтага, новы спосаб дазволіць мінімізаваць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі COVID-19», – адзначаюць у УУС.

Начальнік аддзелу наглядна-выканаўчай дзейнасці УУС Аляксей Матарас распавёў, што для арганізацыі відэаканферэнцыі выкарыстоўваецца праграмнае забеспячэнне з закрытым кодам.

Суд у фармаце відэаканферэнцыі. Фота – gomel.mvd.gov.by

Першыя адміністратыўная справы па артыкулах 10.5 (дробнае крадзеж) і 17.1 (дробнае хуліганства) КаАП былі разгледжаны дыстанцыйна ў ІЧУ Рэчыцкага РАУС. Суд пастанавіў падвергнуць грамадзянаў спагнанню ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам на 1 і 2 содняў адпаведна.

https://belsat.eu/news/palkounik-sk-lichbavy-sledchy-geta-nashaya-buduchynya/

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны