Праз каронавірус Лукашэнка перанёс «Вялікую размову з прэзідэнтам»


«Вялікую размова з прэзідэнтам», якая планавалася на 12 сакавіка, перанеслі на нявызначаны тэрмін, пра гэта паведамляе TUT.BY.

Мерапрыемства з прадстаўнікамі грамадскасці, СМІ і экспертамі першапачаткова планавалася на 12 сакавіка. Але яе вырашылі перанесці.

«Калі ў сваім пытанні вы намякаеце на адмену названага мерапрыемствы ў сувязі з распаўсюджваннем віруса, то адкажу так: справа не толькі, і не столькі ў каронавірусе. Хаця пазіцыя прэзідэнта ў гэтым пытанні адназначная: шапказакідвальніцтва і бестурботнага стаўлення да сітуацыі быць не павінна, цяпер усім трэба быць вельмі акуратнымі», – распавяла Наталля Эйсмант.

Першая «Вялікая размова з прэзідэнтам» адбылася ў 2017 годзе. Летась мерапрыемства адбылося 1 сакавіка і працягвалася больш за сем гадзінаў.

Hавiны
«Пазабіваць усіх за суверэнітэт – не мая пазіцыя». Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі
2019.03.01 08:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў