Пяць міліцыянтаў з Гарадзенскай вобласці ўзялі адпачынкі для працы на ўборачнай. Супрацоўнікі ўнутраных спраў на перыяд уборкі ўладкаваліся працаваць кіроўцамі і камбайнерамі.
Пра гэта распавёў начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі, піша БелТА.
Сіняўскі не ўдакладніў, была гэта ўласная ініцыятыва супрацоўнікаў міліцыі ці загад кіраўніцтва.
«Галоўная задача міліцыі цяпер – забеспячэнне правядзення ўборачнай кампаніі, спыненне фактаў безгаспадарчасці і крадзяжоў, абарона эканамічнай бяспекі дзяржавы. З пачатку ўборачнай кампаніі мабільныя міліцэйскія групы праводзяць рэйды па сельгаспрадпрыемствам рэгіёну. Нягледзячы на тое, што падчас уборкі мабілізуюцца ўсе сілы і сродкі, некаторыя кіраўнікі ігнаруюць элементарныя патрабаванні па забеспячэнні захаванасці дарагой маёмасці, кідаюць разабраную і неэксплутаваныя тэхніку, у выглядзе металалому пакідаюць вузлы і агрэгаты, якія яшчэ могуць быць выкарыстаны», – адзначыў Вадзім Сіняўскі.
Як паведамлялася раней, з 27 ліпеня па 10 верасня МУС Беларусі будзе сачыць за якасным правядзеннем уборачнай кампаніі і перадухіленнем крадзяжоў збожжа і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый.
ІІ, belsat.eu