МУС Беларусі пачало «аграрныя рэйды»: міліцыя будзе сачыць за кожным каласком


З 27 ліпеня па 10 верасня МУС Беларусі будзе сачыць за якасным правядзеннем уборачнай кампаніі і перадухіленнем крадзяжоў збожжа і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгасарганізацый. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

«Першыя рэйдавыя групы, у якія ўвайшлі прадстаўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзяржаўтаінспекцыі, міліцыі грамадскай бяспекі і іншых службаў, ужо выехалі на месца. Праваахоўнікі вывучаюць не толькі ход уборачнай, але і ацэньваюць стан і гатоўнасць да такіх прац сельгастэхнікі, у асаблівасці збожжаўборачных камбайнаў. Асаблівая ўвага надаецца выяўленню фактаў безгаспадарчасці з боку кіраўнікоў і матэрыяльна адказных асобаў арганізацыяў, абгрунтаванасці расходавання гаруча-змазачных матэрыялаў», – адзначаюць у МУС.

Паведамляецца, што парушэнні рэйдавыя групы зафіксуюць з дапамогай фота- і відэатэхнікі, дзеянням вінаватых будзе дадзена прававая ацэнка аж да крымінальнай адказнасці. Гэтую інфармацыю МУС Беларусі размясціла на сваім сайце пад загалоўкам «захаваць кожны каласок».

Стужка навінаў