Праваабаронцы: Улады дэманструюць беспрэцэдэнтны ўзровень ціску на ўдзельнікаў выбарчага працэсу


Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавала аналітычную справаздачу па назіранню за выбарчай кампаніяй у перыяд з 13 па 19 ліпеня.

Праваабаронцы адзначаюць, што цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца 25 палітвязняў, большасць з якіх звязаныя з удзелам у выбарчай кампаніі.

«Улады дэманструюць беспрэцэдэнтны ўзровень ціску на ўдзельнікаў выбарчага працэсу», – адзначаецца ў справаздачы.

Паводле праваабаронцаў, 14 ліпеня непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыянтаў па затрыманні мірных грамадзян толькі за факт знаходжання іх на вуліцах справакавалі рэакцыю людзей у адказ, «у тым ліку, на жаль, з ужываннем сілы ў дачыненні да прадстаўнікоў сілавых органаў», што прывяло да распачынання крымінальных справаў.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што падача скаргаў і зваротаў па-ранейшаму застаецца неэффектыўным сродкам абароны парушаных выбарчых правоў як асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, так і іншых удзельнікаў выбараў і назіральнікаў.

Аўтары агляду падкрэсліваюць, што ўпершыню за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ не будуць назіраць за выбарамі.

Hавiны
ГУУС Менгарвыканкаму: пратэстоўцы пад выглядам пешаходаў перашкаджалі руху транспарту
2020.07.15 17:06

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў