Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек. Адзін з іх – няпоўнагадовы


Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 19 чалавек, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. Цяпер, па стане на 5 лістапада, у Беларусі 121 палітычны зняволены.

Праваабаронцы лічаць палітычны матываваным пераслед Дзмітрыя Дубкова, Цімура Рызапура, Віктара Сядова, Валерыя Каленчыца, Паўла Няпеўнага, Дзмітрыя Канапелькі, Рамана Канановіча, Яўгена Прапольскага, Рамана Гваздзёлкі, Юрыя Кузміча, Івана Багдзевіча, Марыі Несцеравай, Ігара Пражэннікава, Дзяніса Гуціна, Максіма Бабіча, Кірыла Паўлаўца, Вольгі Класкоўскай, Дзяніса Дземуха, Яўгена Дзмітрыева, якіх вінавацяць у «масавых закалотах» (арт. 293 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Як адзначаецца ў заяве праваабаронцаў, пераслед гэтых людзей звязаны «з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў».

«Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным ужываннем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі», – адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.

Максім Бабіч. Фота з сацыяльных сетак

Аднаму з новых палітвязняў – Максіму Бабічу – 17 гадоў. Хлопца разам з іншымі пратэстоўцамі вінавацяць у блакаванні дарогі 13 кастрычніка ў Серабранцы, на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Максім Бабіч мае праблемы са здароўем – у яго парок сэрца.

Цяпер, па стане на 5 лістапада, у Беларусі 121 палітычны зняволены. Праваабаронцы патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.

Hавiны
«Такога ў гісторыі Беларусі не было са сталінскіх часоў». Алесь Бяляцкі – пра крымінальную справу за «Дзяды»
2020.11.03 12:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў