«Чытай, што сказаў, або застралю»: Для БТ сілавікі змусілі юнака прызнацца ва ўдзеле ў беспарадках


18-гадовага Дзяніса сілавікі схапілі на вуліцы, калі ён выйшаў з тралейбусу і кіраваўся на электрычку. На падставе праверкі дакументаў яго схапілі і зацягнулі ў мікрааўтобус, а пасля перасадзілі ў аўтазак. Там хлопца паставілі на калені і моцна ўдарылі галавой аб метал. Яго ды іншых затрыманых завезлі ў Фрунзенскі РУУС.

Там, кажа малады чалавек, здзекаваліся і абражалі. З большай агрэсіяй сябе паводзілі нават не байцы АМАПу, а непасрэдна працаўнікі аддзялення.

«Была жанчына міліцыянт з металічнай бітай. Яна хадзіла, біла людзей па галаве, прыгаворваючы, што мы сволачы праклятыя. Адзін з міліцыянтаў змушаў гаварыць, што Аляксандр Рыгоравіч самы лепшы прэзідэнт. Хто не гаварыў, тых збіваў».

Hавiны
Як зафіксаваць збіццё і куды накіраваць скаргі на злачынствы сілавікоў
2020.08.14 15:50

Дзяніса білі толькі кулакамі і нагамі, без ужывання дручкоў. Хлопец кажа, што яму «пашчасціла» таму, што яго выбралі для запісу тэлерэпартажу, які пазней паказалі ў вечаровай праграме «Панарама». У сюжэце Дзяніс распавядае, нібыта яго ды іншых затрыманых каардынавалі і падбухторвалі да правакацыяў замежныя завадатары.

«Сам начальнік сказаў мяне моцна не збіваць. Мяне завялі ў асобны пакой. Нейкі мужчына загадаў мне агучыць канкрэтны тэкст, а калі я не запомню або адмоўлюся, то мяне прыстрэляць або пасадзяць на 15 гадоў за наркотыкі».

Скрын з відэа тэлеперадачы

На Акрэсціна затрыманым нават далі ваду, кажа мянчук. Але на гэтым чалавечае стаўленне скончылася.

Вышуквалі журналістаў і моцна збівалі

Пасля была турма ў Жодзіне. Людзей абражалі, ставілі на расцяжкі, збівалі, Дзяніс чуў гукі балгаркі і роў людзей. У камеры з 12 ложкамі іх было 52 чалавекі. Не выдалі нават туалетную паперу.

«Гаварылі падцірацца далонямі. Быў толькі адзін канваір, які за ўвесь гэты час даў нам аркушы паперы. Яны вышуквалі журналістаў і адмыслова іх збівалі. Былі людзі з Акрэсціна, яны гаварылі, што там збіваюць мацней, але чуўшы гісторыі з Фрунзенскага РУУСу, казалі што нават такога ў іх не было. Моцна збівалі тых, у каго татуіроўкі».

Цяпер Дзяніс на свабодзе і даехаў да бацькоў. Юнака змусілі падпісаць дакумент, што ён абавязаны з’явіцца на суд іначай іх не адпусцяць.

Hавiны
«Засунулі гранату ў майткі». Дзве гісторыі затрымання ў Менску
2020.08.13 20:05

ДР belsat.eu

Стужка навінаў