Невядомы праграміст (магчыма з Эстоніі) стварыў праграму DeepNude, якая «здымае» вопратку з людзей на фатаграфіях.
Аўтар праграмы навучыў нейрасеткі агаляць жаночыя грудзі і не толькі ў некалькі клікаў. Праграма працуе на Windows і Linux.
Апрацаваныя фотаздымкі выглядаюць даволі рэалістычна, але часамі праграма забывае дадаць смочкі або ўклейвае на выніковы фотаздымак лішняе аголенае цела, піша tjournal.ru.
Праверыць працу прыкладання на фотаздымку Дар’і Домрачавай і Наталлі Эйсмант у Belsat.eu не атрымалася – наведнікі абвалілі сервер DeepNude. Пра гэта паведамляецца ў Twitter’ы стваральніка праграмы.
ЮВ belsat.eu