Прадпрымальнік галадаў 10 содняў, але ўлады не адказалі на ягоныя патрабаванні


Анар Іваноў галадаў з 19 траўня. Гэткім чынам ён хацеў паўплываць на ўлады, каб тыя змянілі шляхі перадачы арэндаваных памяшканняў ва ўласнасць шматгадовых арандатараў, такім чынам паляпшаючы ўмовы працы і для сябе асабіста.

«Каб не нашкодзіць здароўю я вымушаны прыпыніць галадоўку на пэўны час. І пра гэта я таксама напісаў пісьмовае паведамленне ў гарвыканкам. За гэты час ніхто з прадстаўнікоў улады не звязаўся са мной. На першы погляд можа падавацца, што такія дзеянні марныя. Я лічу, што за свае правы трэба змагацца», – кажа прадпрымальнік.

Далей свае правы віцяблянін будзе адстойваць у судзе.

Мужчына больш за 20 год арандуе памяшканне ў дзяржавы. Цяпер у ім месціцца цырульня.

За гэтыя гады ён шмат разоў рабіў касметычны рамонт, пра што напісана ў дамове. Капітальны рамонт павінен рабіць гаспадар. Але Віцебскі гарвыканкам адмаўляецца замяніць старыя небяспечныя вокны, якім больш за 40 год, і перакладае рамонт на плечы прадпрымальніка.

Крысціна Авакумава belsat.eu

Стужка навінаў