ПРААН уклала ў беларускія праекты $200 млн


Праграма развіцця ААН рэалізавала ў Беларусі больш за паўтары сотні праектаў.

Пра гэта распавёў пастаянны прадстаўнік ПРААН у нашай краіне Санака Самарасінха.

«Беларусь дабілася шмат чаго ў плане паляпшэння якасці жыцця людзей, аднак цяпер перад краіна стаяць новыя выклікі. Варта адзначыць, што яны абумоўленыя ў большай ступені вонкавымі фактарамі, але краіна зможа іх пераадолець, працягваючы паступовы рух наперад», – мяркуе Санака Самарасінха на ўрачыстасцях, прысвечаных 50-годдзю Праграмы развіцця ААН.

Прыярытэтамі працы ПРААН у Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў стануць устойлівае эканамічнае развіццю, адказнае і падсправаздачнае кіраванне, захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстоўванне прыроднага патэнцыялу, заснаванае на прынцыпах «зялёнай» эканомікі. Таксама будзе надавацца ўвага прасоўванню здаровага ладу жыцця.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў