Польскія лакальныя газеты салідарныя з Беларуссю


Таварыства лакальных газет Польшчы адказала на заклік аб падтрымцы пераследаваных незалежных СМІ ў Беларусі.

З пачатку траўня ў Беларусі былі затрыманыя 650 чалавек, у тым ліку шмат прадстаўнікоў незалежных СМІ. Арыштоўваюць журналістаў і блогераў, каб яны не маглі асвятляць пратэсты перад прэзідэнцкімі выбарамі. Міліцыя канфіскуе ў іх абсталяванне, спрабуючы пазбавіць грамадзянаў доступу да незалежнай інфармацыі. Учора свой Інтэрнэт-дамен страціла беларуская газета «Наша Ніва», якая выдавалася з 1906 года.

Wiadomości
Najstarsza białoruska gazeta musiała zmienić domenę
2020.06.26 10:26

На парушэнне свабоды слова ў Беларусі пачынаюць рэагаваць СМІ іншых краін. Сваю заяву па гэтым пытанні зрабіла ўчора Рада выдаўцоў Таварыства лакальных газет.

– Дзясяткі людзей пад арыштам і ў турмах. За кратамі журналісты. На вуліцах нават малых мястэчак міліцыя брутальна атакуе беларусаў, якія пратэстуюць. Нягледзячы на тое, што нашую ўвагу трымае пандэмія, выбары, вакацыі – мы не можам быць абыякавыя да таго, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Беларусы сёння, як ніколі, патрабуюць нашай падтрымкі і салідарнасці. Змагаюцца за гонар і годнасць і за свабоду, пра каторую мараць многа год, – гаворыцца ў заяве Рады выдаўцоў Таварыства лакальных газет, апублікаванай таксама на польскай, рускай і англійскай мовах.

Wiadomości
Apel Biełsatu o solidarność z dziennikarzami na Białorusi
2020.06.25 10:19

Беларусы, якія маюць досыць 26 гадоў кіравання Аляксандра Лукашэнкі, просяць сяброў замежжа аб падтрымцы. Дэманстрацыі ў абарону правоў чалавека ў Беларусі пройдуць у розных еўрапейскіх сталіцах.

Ужо сёння а 16-й гадзіне перад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку пройдзе пікет салідарнасці з палітвязнямі. У суботу ж а 12:00 ля помніка Тадэвушу Касцюшку ў Варшаве пачнецца Марш салідарнасці з Беларуссю.

Wiadomości
Białorusini proszą Polaków o solidarność
2020.06.23 12:38

pj/НЯ/belsat.eu

Стужка навінаў