Польшча ўзмацніць памежны кантроль на наступным тыдні


Фота – strazgraniczna.pl

Ад 10 да 16 лютага памежны кантроль вернецца на межы Польшчы з краінамі Шэнгенскай дамовы ў сувязі з міністэрскай сустрэчай, прысвечанай будове міру і бяспецы на Блізкім Усходзе.

Згодна з распараджэннем Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацый Польшчы цягам наступнага тыдня мяжу з Нямеччынай, Літвой, Чэхіяй і Славаччынай можна будзе перакрочыць толькі ў адмысловых месцах. З панядзелку да суботы памежнікі будуць выбарча ладзіць кантроль падарожнікаў. Памежная служба папярэджвае усіх аб неабходнасці мець дзейныя падарожныя дакументы.

«Маніторынг будзе праводзіцца ў выпадковым парадку, на аснове патрулёў памежнай службы з выкарыстаннем спецыялізаванага рухомага абсталявання, – заявіла інфармацыйнаму агенцтву «PAP» прадстаўнічка памежнай службы Агнешка Голіас. – Тыя, хто прыязджае ў гэты час у Польшчу, павінныя быць гатовыя да спраўджання дакументаў і аўтаў».

Кантроль на ўнутраных межах Польшчы з ЕЗ часова ўводзіўся ўжо чатыры разы: падчас Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012-м, Канферэнцыях па клімаце ў Варшаве ў 2013-м і 2018-м ды падчас Сусветных дзён моладзі і Саміту НАТО ў 2016-м.

Перасячэнне межаў у недазволеных месцах можа пацягнуць за сабой штраф у памеры 500 злотых (каля $ 130). Рашэнне аб пакаранні кожны памежнік будзе прымаць індывідуальна ў залежнасці ад акалічнасцяў здарэння.

13–14 лютага ў Варшаве пройдзе міністэрская нарада па ўмацаванні міру і бяспекі на Блізкім Усходзе, арганізаваны сумесна Польшчай і Злучанымі Штатамі.

Hавiны
«Беспрэцэдэнтны крок». Лукашэнка распавёў, навошта павялічвае колькасць памежнікаў
2019.02.04 10:29

Свой удзел у імпрэзе ўжо пацвердзілі, між іншага, прадстаўнікі краінаў Еўропы і Персідскай затокі, а таксама віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс і дзяржсакратар Майкл Пампэёў.

ПЯ/ДД

Стужка навінаў