Польшча вылучыць блізу € 8,5 млн на барацьбу з атлусценнем у салдатаў


Міністэрства аховы здароўя Польшчы выдзеліць 37 млн ​​злотых (больш за € 8,5 млн) на барацьбу з лішкам вагі ў жаўнераў і на навучанне іх прынцыпу здаровага харчавання ў межах нацыянальнай праграмы аховы здароўя.

Паводле звестак Вайсковага інстытуту гігіены і эпідэміялогіі ў Варшаве, каля 60 % польскіх жаўнераў, занятых на штабной працы, маюць залішнюю вагу ці пакутуюць ад атлусцення.

Лекары лічаць, што гэта зʼяўляецца наступствам таго, што вайскоўцы ядуць занадта шмат нездаровай ежы і мала рухаюцца.

Адзначаецца, што праблема закранае ўсё больш маладых салдат – ад 25 да 35 гадоў. У тыпова баявых падраздзяленнях праблема залішняй вагі стаіць не гэтак востра.

Польскія лекары адзначаюць, што з праблемай лішняга вагі часта сутыкаюцца таксама пажарныя і паліцыянты.

Для барацьбы з залішняй вагай у сілавікоў Міністэрства аховы здароўя Польшчы падрыхтавала дзве праграмы. Першая заключаецца ў павелічэнні фізічных нагрузак для вайскоўцаў і прадстаўнікоў спецслужбаў, другая накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання.

Чытацйе яшчэ >>> У Польшчы будуць бясплатна выдаваць лекі асобам, якім споўнілася 75 гадоў

Ад 1 студзеня 2010 года Узброеныя сілы Польшчы цалкам перайшлі на кантрактную аснову. У польскі войску больш за 100 тыс. чалавек на сапраўднай ваеннай службе і 20 тыс. актыўнага кадравага рэзерву. Пры неабходнасці могуць быць мабілізаваныя каля 240 тыс. персаналу.

МЯ, паводле dzienniklodzki.pl

Стужка навінаў