Подых зімы: сіноптыкі прагназуюць у нядзелю першы снег


Цягам бліжэйшых дзён у нашу краіну будзе паступаць няўстойлівае халоднае паветра з Скандынавіі. Чакаецца воблачнае надвор’е, паведамляе сайт Белгідрамету.

5 кастрычніка чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу ад аднаго да шасці вышэй за нуль, месцамі магчымыя замаразкі нават да двух градусаў марозу. Днём ад пяці да 11 вышэй за нуль. Атмасферы ціск будзе расці.

6 кастрычніка ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, а таксама мокры снег. Ноччу на большай частцы краіны будзе марозна, нават да чатырох градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца ад + 2 па поўначы Беларусі да + 10 па паўднёвым усходзе.

7 кастрычніка таксама ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовы мокры снег. Ноччу слабы галалёд, на большай частцы краіны будзе досыць холадна: ад 0 да мінус пяці. Днём прагназуецца ўсяго +2 +7 градусаў.

Аб’ектыў
Небяспека прастуды і грыпу: што зрабіць, каб не захварэць?
2019.09.26 22:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў