Плюс 973 інфікаваныя за дзень. Мінздароўя апублікавала новыя звесткі па сітуацыі з каронавірусам


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 84 смерці пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 29 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 13 181 выпадак каронавіруснай інфекцыі, што складае 7,8 % ад колькасці тэстаў. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 973 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 84 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 79 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 2072 пацыенты. Агулам у краіне праведзена 168 986 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Hавiны
«Гэта паваротны момант». САЗ заклікала Беларусь да неадкладных захадаў па барацьбе з каронавірусам
2020.04.29 08:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў