Акцыя прайшла на плошчы Леніна.
15:28 Здымачную групу Belsat.eu затрымалі ДАІшнікі. Некалькі хвілінаў хлопцы ехалі ў суправаджэнні аўтамабіляў з мігалкамі. Пазней міліцыянты знялі «картэж».
15:12 Блогер Максім Філіповіч едзе ў Гомель. Магчыма, наўпроставую трансляцыю будзе весці ягоны калега блогер Сяргей Пятрухін.
14:52 Людзі не разыходзяцца. Да іх падыходзяць мясцовыя, якія скардзяцца, што ім не даюць прайсці па вуліцы.
14:00 Каля 50 удзельнікаў акцыі ідуць разам з блогерам Максімам Філіповічам на чыгуначны вакзал. Людзі хочуць перадухіліць ягонае затрыманне.
Гадзінай раней людзі ў цывільным спрабавалі скрасці блогера.
13:44 Старшыня руху «За Свабоду» арыштаваны на 15 сутак. Актывіст АГП Дзяніс Красачка, які 11 сакавіка быў затрыманы, атрымаў штраф 50 базавых, Аляксандр Панамароў, жыхар Маладзечна, 10 сутак, Вольга Кавалькова 7 сутак. Усе яны бралі ўдзел у акцыі супраць дэкрэту № 3 у горадзе Маладзечна.
13:34 Паводле блогера Максіма Філіповіча, міліцыя затрымала трох удзельнакаў пратэсту.
13:10 Непадалёк ад месца правядзення акцыі знаходзіцца аўтазак.
13:00 У акцыі бярэ ўдзел не менш за 1000 асобаў. На плошчы працуюць рабочыя. Ідзе рэстаўрацыя помніка Леніну. Рабочыя перакладваюць плітку.
12:41 На гомельскага блогера Максіма Філіповіча напалі людзі ў цывільным.
12:39 Бабруйскія медыі паведамляюць пра затрыманні актывістаў напярэдадні акцыі пратэсту.
12:37 Некаторыя ўдзельнікі акцыі пратэсту мяркуюць, што медыі і апазіцыя арганізавалі маршы недармаедаў.
12:30 Людзі скардзяцца на беспрацоўе і заклікаюць на акцыю 25 сакавіка ў Менску ды патрабуюць адстаўкі кіраўніка Беларусі.
12:06 Прадстаўнік пінскай міліцыі: акцыя несанкцыянаваная. Удзельнікі акцыі (каля 400 асобаў) адказалі праваахоўніку воклічамі «Ганьба!».
12:00 Некаторыя ўдзельнікі акцыі прыйшлі на акцыю з дзяржаўным сцягам.
11:55 На цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 200-300 асобаў.
11:06 Плошча Леніна агароджаная. Мінімум два выезды з гораду заблакаваныя ДАІшнікамі і АМАПам.
11 сакавіка ў цэнтры Пінску ў межах кампаніі «Мы не дармаеды» праходзіць акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3.
Пінская дэманстрацыя трэцяя па ліку (пасля Берасця і Маладзечна) сакавіцкая акцыя супраць дармаедскага падатку.
ЮВ, ДД; фота вокладкі: Раман Пратасевіч