Пікет Святланы Ціханоўскай у Слоніме. ВІДЭА, ФОТА

Пасля Горадні і Ваўкавыску аб’яднаны штаб наведвае Слонім. Тут разам з Веранікай Цапкалай і Марыяй Калеснікавай Святлана Ціханоўская ладзіць агітацыйны пікет. Журналісты «Белсату» пакажуць, як адбываецца акцыя.

Цягам першага жніўня Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава наведалі з пікетам Горадню і Ваўкавыск. Наступны пікет ладзіцца ў Слоніме.

Пікет працягваўся каля гадзіны. Акцыю наведалі тысячы жыхароў Слоніма.

Яшчэ да пачатку акцыі на сустрэчу з кандыдатам на прэзідэнта сабраліся тысячы гараджанаў. Мерапрыемства адбываецца на стадыёне Дынама.

20.40. Святлане Ціханоўскай жанчына са Слоніму падарыла шакалад «прэзідэнт». Кандыдат цяпер не можа прымаць падарункаў, таму аддала шакалад на захаванне ахоўнікам. Але паабяцала, што калі стане прэзідэнтам, то прыедзе ў Слонім зноўку і разам з гэтай жанчынаю з’есць гэты прысмак.

Пікет у Слоніме. Фота: Белсат

20.30. Вераніка Цапкала заявіла, што калі існая ўлада будзе паводзіць сябе як зараз, то хутка Расея з намі зачыніць межы, а потым прымусіць падпісаць 31 дарожную карту, а гэта вядзе да страты незалежнасці.

Пікет у Слоніме. Фота: Белсат

20.15. На стадыёне цяпер каля чатырох тысячаў гараджан

20.10. З прамоваю выступае Марыя Калеснікава – прадстаўніца штабу Віктара Бабарыка. Яна пытаецца сланімчукоў, як яны жывуць. Людзі адказваюць, што кепска.

Калеснікава зазначае, што са слонімскага краю можна было б зрабіць сапраўды рай для турызму, што дазволіла бы атрымліваць мясцовым жыхарам добрыя заробкі дома, а не за мяжою. Замест гэтага ўлады выдаткоўваюць сродкі на свае патрэбы.

Пікет у Слоніме. Фота: Белсат

Слонімцы сустрэлі яе прамову воплескамі ў далоні і гучнымі выклікамі.

Пікет у Слоніме. Фота: Белсат

19.50. Святлана распачала сваю прамову, што ўлада ёй не патрэбная, сапраўднай уладай у Беларусі мусіць быць народ. Яна ўпэўнена, што беларусы гатовыя да зменаў на палітычным полі. Заклікае рухацца толькі наперад і да перамогі. Жыхары Слоніма сустрэлі гэтую тэзу воклічамі «жыве Беларусь».

На дадзены момант на мітынгу больш за 3000 чалавек
Чарга на пікет. Фота: Белсат

19.50 Жыхары Слоніму пачалі за гадзіну да пачатку мерапрыемства прыходзіць на стадыён. Цяпер усё яшчэ стаіць чарга каля кіламетру, каб патрапіць на мітынг.

19.45 Прадстаўніцы аб’яднанага штабу даехалі ў Слонім. Каля двух тысячаў жыхароў гораду вітаюць іх.
Пікет у Слоніме. Фота: Белсат
Пікет у Слоніме. Фота: Белсат
Пікет у Слоніме. Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская ў Горадні. ВІДЭА, ФОТА

СК belsat.eu

Hавiны