Першы замежны візіт пасля выбараў. Лукашэнка паляцеў у Сочы


Перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы пройдуць у фармаце «сам насам», падае БелТА. Гэта першы замежны візіт Аляксандра Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Гэта будзе першая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціны пасля выбараў 9 жніўня. Паводле афіцыйнага парадку дня, бакі абмяркуюць двухбаковую супрацу паміж Менскам і Масквою і саюзныя адносіны.

Выхад да прэсы па выніках перамоваў не запланаваны.

Візіту ў Сочы папярэднічаў прыезд у Менск расейскай урадавай дэлегацыі на чале з прэмʼерам РФ Міхаілам Мішусціным.

belsat.eu

Стужка навінаў