Пенсіянеры не здаюцца. Яны зноў выйшлі на Марш мудрасці


Па панядзелках традыцыйна ў краіне «выходзяць гуляць» людзі сталага веку. Да іх далучаюцца і медыкі. «Белсат» сочыць за сённяшнімі падзеямі.

14 снежня ў Менску на плошчы Незалежнасці сабраліся пенсіянеры. Яны ладзяць карагоды каля елкі і размаўляюць паміж сабою.

Cярод іншых – сімвалы цяперашніх пратэстаў Ніна Багінская і Ян Грыб.

Сілавікі звяртаюцца да людзей з патрабаваннем разысціся. Людзі ў адказ крычаць: «Уходи!»

Сілавікі падагналі аўтобусы да ГЦ «Сталіца», перакрылі рух нават для грамадскага транспарту, атачылі пенсіянераў і выціснулі іх з плошчы. Чытачы паведамляюць, што ёсць затрыманыя.

Пазней з’явілася інфармацыя, што на Маршы мудрасці 14 снежня было затрымана 70-80 сталых людзей. Адной жанчыне нават 89 год.

Плошча Незалежнасці. Сілавікі разагналі марш пенсіянераў 14 снежня.
Фота: чытачы belsat.eu

Даволі ўдала прайшоў сёння марш у Горадні.

Мінулы Марш мудрасці на плошчы Якуба Коласа быў разагнаны. Журналістка Любоў Лунёва і аператар Іван Куракевічзатрыманыя.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў