Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пакаралі вялізным штрафам.
Паўла Севярынца аштрафавалі на 50 базавых велічыняў (1050 рублёў альбо каля $ 540) – за ўдзел ў несанкцыяванай акцыі салідарнасці падчас суда над блогерам Эдуардам Пальчысам.
Суд Фрунзенскага раёну Менску прыняў рашэнне яшчэ 9 лістапада, аднак яго копію Павел Севярынец атрымаў па пошце толькі цяпер.
«Гэта канвеер, хлусня. Няма ніякага сэнсу губляць час і туды хадзіць», – кажа палітык.
Штраф Севярынцу прысуджаны за ўдзел у пікетах 14 і 17 лістапада. Сустаршыня БХД мяркуе, што рашэнне вынеслі на падставе толькі двух з сямі пратаколаў, складзеных у адносінах да яго.
«Яшчэ чакаю, яшчэ ёсць пяць пратаколаў», – дадаў ён.
23 лістапада Павел Севярынец быў госцем нашай праграмы «Гарачы каментар» і выказаўся ў эфіры пра падтрымку Уладзіміра Кондруся, якога цяпер судзяць за ўдзел у Плошчы – 2010 (відэа ніжэй).
Павел Севярынец у эфіры «Белсату»