На чэмпіянаце свету ў лёгкай атлетыцы ў Катары, які прайшоў з 27 верасня па 6 кастрычніка, беларускія спартоўцы не заваявалі ніводнага медаля.
Агулам узнагароды заваявалі прадстаўнікі 43 краін.
Найлепшымі сярод іх былі ЗША (14 залатых, 11 срэбных, 4 бронзавыя), Кенія (5, 2, 4) і Ямайка (3, 5, 4).
Між тым сёлета на другіх Еўрапейскіх гульнях у Менску ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы беларусы заваявалі шэсць (па тры золата і срэбра) з дзесяці узнагарод.
МГ belsat.eu