Пасля прызямлення «Boeing» апынуўся ў рацэ. Фотафакт


Самалёт «Boeing 737» пасля прызямлення апынуўся ў рацэ. Пра гэта паведаміў мэр амерыканскага гораду Джэксанвіл (штат Фларыда).

На фотаздымках мясцовай паліцыі з месца здарэння відаць, што самалёт часткова пагружаны ў ваду.

Адна з пасажыраў лайнера, адвакат Шэрыл Борман распавяла CNN, што самалёт здзейсніў «вельмі цяжкую пасадку».

«Мы проста паваліліся, а самалёт літаральна стукнуўся аб зямлю, а затым адскочыў. Было ясна, што пілот не меў поўнага кантролю над самалётам», – сказала пасажырка.

21 са 136 пасажыраў, якія падчас пасадкі знаходзіліся на борце, трапіў у мясцовы шпіталь.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў