Пасля пратэстаў ва Уруччы людзі ў цывільным хадзілі па дварах і правяралі пад'езды


Што адбывалася вечарам 11 жніўня ў адным з мікрараёнаў Менску.

Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu
Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu

Ва Уруччы ў Менску натоўп пачаў збірацца ад 19-ай. Каля 21-ай на схіле ля могілак і на прыступках ГЦ «Спектр» было ўжо блізу 500 чалавек. Людзі прыходзілі з дзецьмі, сабакамі, спявалі песні. Каля грамады па праспекту праязджалі машыны, сігналілі, размахвалі сцягамі і белымі стужкамі. Некалькі разоў войскі ў чорнай форме разганялі натоўп, але людзі вярталіся, запальвалі ліхтарыкі і працягвалі скандаваць: «Сыходзь», «Час мяняць лысую гуму», «Жыве Беларусь» і інш.

Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu

Каля 23-й прыехалі 3 аўтобусы МАЗ, з якіх выгрузіліся АМАПаўцы з металічнымі шчытамі. Яны раздзялілі натоўп, частку людзей адцяснілі на вуліцу Ложынскую і пачалі кідаць святлошумавыя гранаты, стралялі гумовымі кулямі па машыне, што ехала на іх. Людзі разбегліся па дварах, АМАП не рушыў далей за скрыжаванне Ложынскай з Гарадзецкай. Там салдаты прастаялі хвілін 20, грукаталі ў шчыты, а потым хутка рушылі назад.

Уручча, 11 жніўня.
Фота: Belsat.eu

Па дварах Ложынскай і Гарадзецкай хадзілі невядомыя людзі ў цывільным і правяралі падʼезды. Мясцовыя жыхары казалі, што такое ж было пасля акцыі ўчора – двары прачэсвалі людзі з ліхтарамі.

МГ Belsat.eu

Стужка навінаў