Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звольніў Аляксандра Турчынава з пасады сакратара РНБА. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.
«Вызваліць Турчынава Аляксандра Валянцінавіча з пасады Сакратара Рацы нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны», – адзначаецца ва ўказе.
Турчынаў падаў заяву аб адстаўцы 17 траўня самастойна. Ён звязвае такое рашэнне са спыненнем паўнамоцтваў існага прэзідэнта Пятра Парашэнкі.
СК belsat.eu