Украіна ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі


15 траўня ўрад Украіны пастанавіў ужываць адмысловае мыта на ўсе тавары з Расеі. Выключэнне складаюць вугаль, кокс, бензін, звадкаваны газ і фармацэўтычная прадукцыя.

Hавiны
Міжнароднае энергетычнае агенцтва распавяло пра наступствы бруднай нафты з Расеі
2019.05.15 13:17

Згодна з рашэннем, з 1 жніўня ўвозе ва Украіну расейскіх тавараў, незалежна ад іншых відаў мытаў, уводзіцца адмысловае мыта ў працэнтах да мытнага кошту тавараў па вызначаных стаўках.

Выплачанае мыта будзе збірацца ў адмысловы фондзе дзяржаўнага бюджэту для фінансавання імпартазамяшчэння.

10 красавіка ўлады Украіны абвясцілі аб чарговым пашырэнні гандлёвых санкцыяў супраць Расеі. Кіеў забараніў імпартаваць з Расеі мяса, рыбу, малако, сыр, хлебабулачныя вырабы, гарбату, каву, цыгарэты і шэраг іншых тавараў.

Hавiны
За тры дні да прэзідэнцкіх выбараў Расея забараніла экспарт нафты ва Украіну і імпарт украінскіх ватнікаў
2019.04.18 13:07

Расея адказала на гэта абмежаваннем імпарту з Украіны аналагічных прадуктаў ды ўвяла гандлёвыя мыты на ўкраінскія тавары.

18 красавіка на пасяджэнні ўраду прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў аб узмацненні санкцыяў супраць Украіны. Расейскія ўлады вырашылі забараніць з 1 экспарт нафты і нафтапрадуктаў ды імпарт прадукцыі ўкраінскага машынабудавання, лёгкай прамысловасці ды металаапрацоўкі.

Акрамя таго, з 1 чэрвеня Расея ўводзіць абмежаванні на пастаўкі вугалю ва Украіну. Праўда, вываз вугалю, нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну будзе магчымы пры наяўнасці адмысловых дазволаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў