Памёр гісторык Леанід Лыч


Сёння на 92-м годзе жыцця памёр вядомы гісторык Леанід Лыч. Пра гэта паведаміла ў сваім Facebook Алена Анісім.

Леанід Лыч хварэў на COVID-19 і апошні час заставаўся ў больніцы ў цяжкім стане.

«Толькі што прыйшла чарговая сумная вестка: Леанід Лыч пакінуў гэты свет. Усе гады незалежнасці Беларусі спадар Леанід выступаў яе непахісным абаронцам. Ён не шкадаваў сілаў і пісаў шмат артыкулаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры. Нам застаюцца ягоныя кнігі, ягоныя выступы. Нам застаецца ягоны клопат пра Бацькаўшчыну. Адыходзяць магікане беларускай справы. Нашая ўдзячнасць і светлыя ўспаміны!» – напісала Алена Анісім.

Леанід Лыч – вядомы беларускі гісторык, публіцыст, доктар гістарычных навук, прафесар.

Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Менску» (1967), «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 5, 1975), «Гісторыя рабочага класу БССР» (т. 4, 1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (т. 2, 1995), «Гісторыя культуры Беларусі» (1996); аўтар манаграфіяў, сярод якіх «Беларуская нацыя і мова» (1994), «Назвы зямлі беларускай» (1994) ды інш.

Леанід Лыч пісаў пра неабходнасць бараніць беларускую культуру і заклікаў памятаць пра важнасць беларускай мовы для народу.

Аб’ектыў
Моладзь глядзіць на БНР, як на дзяржаву
2018.03.17 22:11

 

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў