Паміж Грузіяй і Расеяй спыніліся авіязносіны


У Расеі ўступіла ў сілу забарона на авіязносіны з Грузіяй. Апошнім самалётам з Масквы ў Тбілісі стаў рэйс «Аэрафлоту». Борт адправіўся з Шарамецьева ў 22:10 паводле Менску і прыбыў сталіцу Грузіі ў 00:45 7 ліпеня, паведамляе РБК.

Прэс-службы грузінскіх авіякампаніяў Georgian Airways і MyWay Airlines заявілі ТАСС, што яны 7 ліпеня таксама выканалі апошнія перад забаронай рэйсы ў Расею.

Масква разарвала авіязносіны з Тбілісі пасля масавых антырасейскіх пратэстаў у сталіцы Грузіі. Згодна з указам кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна, палёты расейскіх авіякампаніяў у рэспубліку спыняцца 8 ліпеня.

Аб’ектыў
Масавыя пратэсты ў Грузіі: у чым сутнасць канфлікту?
2019.06.21 21:42

Пазней расейскі Мінтранс абвясціў, што з гэтай даты таксама будзе ўведзена часовая забарона на пералёты ў Расею і грузінскіх авіякампаній.

У Грузіі лічаць апошнія захады расейскіх уладаў палітычным ціскам.

«Гэтым разам нават не на ўрад Грузіі. Бо грузінскі ўрад паводзіць сябе ціха-мірна дагэтуль у дачыненні Расеі. Аказваецца ціск на народ Грузіі, на людзей, якія збіраюцца на вуліцах, якія пратэстуюць наўпрост супраць здрады грузінскіх уладаў», – лічыць Дзмітрый Аваліяні, рэдактар грузінскага выдання «Jamnews».

Міністр транспарту Расеі Яўген Дзітрых заявіў, што ў выніку спынення авіязносінаў з Грузіяй расейскія авіякампаніі страцяць каля 3 мільярдаў рублёў, або больш за 47 мільёнаў долараў.

ВІДЭА
У Грузіі пратэстоўцы пайшлі на штурм парламенту
2019.06.20 21:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў