Іспанскай спявачцы сапрано было 85 гадоў. Яна памерла ў Барселоне, паведамляе агенцтва France-Presse.
У верасні медыі паведамілі, што Кабалле трапіла ў шпіталь.
Міжнародная вядомасць прыйшла да спявачкі ў 1965 годзе, калі ў звязку з хваробай Мэрылін Хорн яна замяніла амерыканскую оперную зорку ў партыі Лукрэцыі Борджа ў аднайменнай оперы Гаэтана Даніцэці.
У 1988 годзе Кабалле запісала суполны альбом з гуртом «Queen» – «Barcelona».
Пахаванне Мунсэрат Кабалле адбудзецца 8 кастрычніка.
ЮВ, belsat.eu